Ушанаванне памяці герояў: работнікі НГА Беларусі наведалі Вайсковыя могілкі ў Мінску
8 мая 2026 г., напярэдадні святкавання 81-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прадстаўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах па ўшанаванні памяці загінуўшых абаронцаў Айчыны.
Разам з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і калегамі з іншых рэспубліканскіх архіўных устаноў работнікі НГА Беларусі наведалі мемарыяльны комплекс на Вайсковых могілках горада Мінска.
Ад Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў цырымоніі ўскладання кветак прынялі ўдзел намеснік дырэктара Сяргей Рындзін, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі архіва Алена Дарашэнка, а таксама вядучыя архівісты Алена Беляцкая і Сяргей Лазнюха.
Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да брацкіх магіл і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Радзімы. На Вайсковых могілках знайшлі спачын звыш 500 герояў — удзельнікаў Мінскага падполля, партызан і салдат, якія загінулі пры вызваленні сталіцы ў ліпені 1944 года.
Захаванне памяці аб подзвігу народа і клопат аб воінскіх пахаваннях з’яўляюцца святым абавязкам кожнага архівіста, бо менавіта ў дакументах і мемарыялах жыве праўда аб нашай гісторыі.
Работнікі НГА Беларусі падчас мерапрыемства








