Правядзенне заняткаў у рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі

22 ліпеня 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі работнікаў і спецыялістаў на 2024 год праведзена лекцыя «Праца з базамі дадзеных пры правядзенні генеалагічных і тэматычных даследаванняў». Перад працоўным калектывам выступіў загадчык сектара па інфармацыйна-камп'ютэрных тэхналогіях аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Арцём Антанюк.

У ходзе лекцыі асветлены такія важныя пытанні, як структура баз дадзеных, створаных у НГА Беларусі, іх інфарматыўнасць, асаблівасці пошуку інфармацыі. Лектар звярнуў увагу і на складанасці, з якімі сутыкаецца даследчык пры працы з базамі дадзеных.

Лекцыя суправаджалася змястоўнай прэзентацыяй, праслухана з вялікай цікавасцю і была асабліва актуальнай для маладых супрацоўнікаў архіва.

Изображение

Изображение