Правядзенне экскурсіі для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

31 мая 2024 года Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведалі студэнты гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і іх выкладчык – кандыдат гістарычных навук Андрэй Латушкін.

Загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін правёў экскурсію, у ходзе якой распавёў студэнтам пра гісторыю архіва, найбольш значныя дакументы, якія захоўваюцца ў НГА Беларусі, а таксама пра асноўныя накірункі дзейнасці архіва. Наведвальнікі аглядзелі сховішча НГА Беларусі.

Студэнты выказалі вялікую цікавасць да дакументаў НГА Беларусі, актыўна задавалі пытанні па выніках экскурсіі.

Изображение
Супрацоўнік НГА Беларусі Сяргей Рындзін распавядае пра гісторыю і асноўныя накірункі дзейнасці архіва
Изображение
Студэнты знаёмяцца з публікацыямі архіва
Изображение
Дэманстрацыя архіўных дакументаў
Изображение
Чытанне запісу ў метрычнай кнізе
Изображение
Паказ актавай кнігі XVIII ст.