Аб удзеле супрацоўнікаў НГА Беларусі ў аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод рэспубліканскіх архіўных устаноў
20 чэрвеня 2024 г.у актавай зале сярэдняй школы № 27 г. Мінска адбыўся першы этап агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод рэспубліканскіх архіўных устаноў. Правядзенне агляду-конкурсу было запланавана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Ганаровымі гасцямі мерапрыемства былі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў, а таксама старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Зубрык.
Канкурсанты прадстаўлялі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы, Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі, Цэнтральную лабараторыю забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Да ўдзелу дапускаліся як супрацоўнікі, так і члены іх сем'яў.
Па выніках агляду-конкурсу вядучы архівіст аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій НГА Беларусі Вікторыя Меджлумава атрымала дыплом I ступені ў намінацыі «Вакальнае мастацтва». Таксама ў рамках конкурснай праграмы выступілі і іншыя работнікі архіва. Загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін і загадчык архівасховішча Таццяна Котава выканалі песню «На ўсё астатняе жыццё». Вядучы архівіст аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Павел Хрэнаў прачытаў верш «Памятайце» з паэмы Роберта Раждзественскага «Рэквіем».
Пераможцы прымуць удзел у канцэртнай праграме ў рамках другога этапу конкурсу, які будзе праводзіцца ў г. Мінску на базе Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.