На гала-канцэрце «Час выбраў нас»
24 красавіка 2024 г. намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталля Булойчык сумесна з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіўных устаноў наведала гала-канцэрт майстроў мастацтваў «Час выбраў нас», які адбыўся ў Палацы спорту для дэлегатаў і гасцей першага пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу.
Галоўная тэма канцэрта – пераемнасць пакаленняў, захаванне гістарычнай памяці аб тым, якой цаной было заваявана мірнае неба над нашай краінай.
Праграма канцэрта сфарміравана з вядомых і любімых песень аб Беларусі, прэм’ер у выкананні артыстаў беларускай эстрады і інш.
Канцэртная праграма прайшла ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.