Наведванне Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ўдзельнікамі гуртка «Юны архівіст»
25 красавіка 2024 г. для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска», якія на працягу бягучага навучальнага года ўдзельнічаюць у працы гуртка «Юны архівіст», у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі праведзена экскурсія. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў падчас экскурсіі азнаёміў школьнікаў з гісторыяй архіва, структурай яго фондаў, распавёў пра самыя цікавыя матэрыялы са збораў НГА Беларусі і паказаў некаторыя з іх.
Удзельнікі гуртка былі ў захапленні ад магчымасці пабачыць на свае вочы дакументы мінулых эпох. Неабходна адзначыць, што ўдзел у гуртку не прайшоў дарэмна: навучэнцы прадэманстравалі грунтоўныя веды не толькі па гісторыі Беларусі, але і пра дакументы архіва.