Аб сустрэчы з групай валанцёраў

19 красавіка 2021 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася сустрэча кіраўніцтва архіва з групай валанцёраў па індэксацыі вопісаў фондаў.

Пасля размяшчэння НГА Беларусі ў ліпені 2020 г. у вольным доступе на афіцыйным сайце электронных версій вопісаў да сваіх фондаў, з’явілася прапанова ад карыстальнікаў архіўнай інфармацыі правесці індэксацыю (тэкставы набор) іх зместа. Ініцыятыва была падтрымана кіраўніцтвам архіва і індэксацыя распачалася пад куратарствам архівістаў. Сустрэча стала падвядзеннем вынікаў першага этапа індэксацыі.

У сваім выступленні дырэктар НГА Беларусі Д.У. Яцэвіч выказаў падзяку валанцёрам за праведзеную работу, адзначыў добры ўзровень падрыхтоўкі і высокія тэмпы апрацоўкі дадзеных.

Кіраўнік групы валанцёраў А.В. Кароўчанка агучыла шэраг пытанняў, якія ўзнікалі пры індэксацыі вопісаў, прапанавала накірункі далейшага магчымага супрацоўніцтва з архівам па ўдасканаленні навукова-даведачнага апарата.

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В. Лісейчыкаў правёў для валанцёраў экскурсію па архівасховішчах, дзе госці змаглі ўбачыць арыгіналы самых цікавых дакументаў. Найбольш актыўным удзельнікам групы былі ўручаны памятныя падарункі – выданні архіва апошніх гадоў.

У бліжэйшы час на сайце архіва будзе запушчана аўтаматычная пошукавая сістэма па індэксаваных вопісах архіва.

Изображение
Справа налева: дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч, кіраўнік групы валанцёраў А.В.Кароўчанка, намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў

Изображение
Удзельнікі групы валанцёраў

Изображение
Уручэнні памятных падарункаў валанцёрцы І.В. Мышкавец

Изображение
Уручэнні памятных падарункаў валанцёрцы В.А. Пільнік

Изображение
Новыя выданні архіва ўсім удзельнікам групы валанцёраў