Аб правядзенні выставы, прысвечанай Дню супрацоўніка органаў папярэдняга следства

12 верасня ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйна адзначаецца Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства.

Напярэдадні гэтага свята, 9 верасня 2022 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі прыняў удзел у выставе «Дасудовае крымінальнае справаводства: мінулае і будучыня», якая была арганізавана пры падтрымцы Галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця папярэдняга следства цэнтральнага апарата Следчага камітэта і прайшла на базе ўстановы адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь».

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выставы прынялі ўдзел Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Д.Ю. Гара, прадстаўнікі цэнтральнага апарата Следчага камітэта, дырэктар НГА Беларусі А.Л. Воінаў, начальнік установы адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь» Ю.Ф. Камянецкі.

Экспазіцыя НГА Беларусі была скіравана на папулярызацыю гісторыі органаў дасудовага крымінальнага справаводства на тэрыторыі Беларусі. Яна складалася з актавых кніг гродскіх судоў Вялікага Княства Літоўскага і крымінальных спраў перыяду Расійскай імперыі. Арыгінальныя дакументы канца XVI – пачатку XX ст. выстаўляліся ў Следчым камітэце ўпершыню і выклікалі вялізарную цікавасць гасцей выставы, якія атрымалі магчымасць самым непасрэдным чынам азнаёміцца з матэрыяламі рэзанансных крымінальных спраў.

У ходзе мерапрыемства работнікі НГА Беларусі адказалі на шматлікія пытанні наведвальнікаў выставы.

Изображение

Изображение

Изображение