Аб правядзенні віртуальнага навукова-практычнага семінара

5 лістапада 2020 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся віртуальны навукова-практычны семінар «НОВЫЯ ДАКУМЕНТАЛЬНЫЯ НАБЫТКІ І ЗНАХОДКІ ПА ГЕНЕАЛОГІІ», суарганізатарам якога выступіў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.

З дакладамі на семінары выступілі намеснік дырэктара НГА Беларусі, кандыдат гістарычных навук Д.В.Лісейчыкаў, намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці НББ, кандыдат культуралогіі А.А.Суша, намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Ю.М.Снапкоўскі, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства НББ, кандыдат гістарычных навук Н.В.Гарковіч, каардынатар валанцёрскага руху генеалагічнага таварыства А.В.Кароўчанка.

Даклады былі прысвечаны пытанням пошуку, набыцця і капіравання генеалагічных крыніц, якія знаходзяцца на захаванні ў лакальных архівах, бібліятэках і музеях, культавых установах і прыватных калекцыях. Былі анансаваны новыя паступленні генеалагічных крыніц у НГА Беларусі і НББ за апошні час, абмеркаваны магчымасці ўдзелу валанцёраў у індэксацыі вопісаў архіўных фондаў і іншых матэрыялаў, змешчаных у онлайн-доступе на афіцыйных вэб-сайтах архіваў і бібліятэк.

Відэа ўсіх выступленняў можна паглядзець па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=gD70OdSBKtE&feature=youtu.be

Изображение
намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў

Изображение
намеснік генеральнага дырэктара НББ А.А.Суша

Изображение
намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Ю.М.Снапкоўскі

Изображение
загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства НББ Н.В.Гарковіч

Изображение
каардынатар валанцёрскага руху генеалагічнага таварыства А.В.Кароўчанка