Аб правядзенні лекцыі па гісторыі Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актавых кніг для студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ

5 і 12 ліпеня 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі былі праведзены заняткі для студэнтаў 1-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (спецыяльнасць «Гісторыка-архівазнаўства»), якія праходзяць у НГА Беларусі палеаграфічную практыку.

У рамках гэтых мерапрыемстваў намеснік дырэктара НГА Беларусі, кандыдат гістарычных навук Максім Макараў выступіў перад студэнтамі гістарычнага факультэта БДУ з лекцыяй у 2-х частках пра гісторыю стварэння і дзейнасці ў другой палове XIX – пачатку XX ст. папярэдніка НГА Беларусі, першага гістарычнага архіва на тэрыторыі нашай краіны – Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актавых кніг губерняў Віцебскай і Магілёўскай. Лекцыя суправаджалася дэманстрацыяй арыгіналаў дакументаў, створаных у ходзе функцыянавання згаданай установы, з фондаў 2518 «Віцебская будаўнічая і дарожная камісія» і 2790 «Віцебскі цэнтральны архіў старажытных актавых кніг» НГА Беларусі.

Прадстаўлены ў ходзе мерапрыемства фактычны і дакументальны матэрыял выклікаў значную зацікаўленасць прысутных.

ИзображениеИзображениеИзображение