На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава, прысвечаная 125-годдзю з дня заснавання Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна


 

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава, прысвечаная адкрыццю і дзейнасці Мінскай публічнай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна.

На выставе дэманструюцца дакументы за 1845-1918 гг., сярод якіх перапіска губернскай адміністрацыі аб адкрыцці ў Мінску публічнай бібліятэкі, пастановы Мінскай гарадской думы аб зацвярджэнні статута бібліятэкі, справаздачы аб выдатках на ўтрыманне бібліятэкі, матэрыялы аб складзе кіраўніцтва бібліятэкі і інш.

Выяўленне і адбор матэрыялаў праведзены намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Сяргеем Рындзіным.

Азнаёміцца са зместам выставы можна тут.