Правядзенне пасяджэння Вучонага савета Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

5 снежня 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага Савета. Яго членамі былі абмеркаваны і рэкамендаваны да друку рукапіс архіўнага штогодніка – зборніка навуковых паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус».

Апрача гэтага, былі заслуханы справаздачы аб распрацоўцы ў НГА Беларусі навуковых тэм: «Чыноўнікі беларускіх губерняў перыяду Расійскай імперыі (1772–1917 гг.)», «Генеалогія і геральдыка беларускіх шляхецкіх родаў», «Беларусь у актавых кнігах XVI–XVIII стст.», «Матэрыялы генеральных візітацый цэркваў і манастыроў Вялікага Княства Літоўскага XVII–XVIII стст.», «Расія і беларускія землі ў XVII–XVIII стст.», «Фатаграфічныя матэрыялы ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі».

Изображение
Пасяджэнне Вучонага савета НГА Беларусі