Правядзенне сумеснага схода працоўных калектываў НГА Беларусі і БелНДІДАС, прысвечанага 25-гадоваму юбілею стварэння Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі

6 снежня 2024 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі праведзены аб’яднаны сход працоўных калектываў НГА Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны 25-годдзю падпісання Дагавора паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь «Аб стварэнні Саюзнай дзяржавы». Гэта знамянальная падзея адбылася 8 снежня 1999 г.

Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў павіншаваў калег з юбілейнай датай і адзначыў яе значнасць у гісторыі абедзвюх дзяржаў. У рамках мерапрыемства перад прысутнымі выступіў намеснік дырэктара БЕЛНДІДАС па навуковай рабоце, кандыдат філасоўскіх навук Сяргей Мішук, які распавёў работнікам устаноў пра перадумовы стварэння Саюзнай дзяржавы, развіцце беларуска-расійскіх адносін на працягу апошніх 25 гадоў.

Работнікам НГА Беларусі і БЕЛНДІДАС быў паказаны відэаролік, прысвечаны гісторыі стварэння і будаўніцтва Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Изображение
Выступленне дырэктара НГА Беларусі
Изображение
Намеснік дырэктара БелНДІДАС Сяргей Мішук чытае лекцыю
Изображение
Працоўныя калектывы НГА Беларусі і БелНДІДАС