Сход працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

9 снежня 2024 г. адбыўся сход работнікаў НГА Беларусі, на якім намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык азнаеміла калег з інфармацыйным матэрыялам «Беларусь развивающаяся. Беларусь единая». Матэрыял падрыхтаваны Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У 2024 годзе Рэспубліка Беларусь адзначае знамянальную юбілейную дату – 30-годдзе інстытуту прэзідэнства. Н.Булойчык асвятліла асноўныя дасягненні нашай краіны за гады незалежнасці ў розных сферах: прамысловасць, сельская гаспадарка, харчовая бяспека, касмічныя даследаванні, энергетыка, транспарт, медыцына, адукацыя, фізкультура і спорт, культура.

Наступная частка сходу была прысвечана Міжнароднаму дню барацьбы з карупцыяй, які адзначаецца штогод 9 снежня, пачынаючы з 2004 года. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін прадставіў увазе калег выставу дакументаў «Барацьба з праявамі карупцыі на беларускіх землях у XIX-пачатку ХХ стагоддзя (па матэрыялах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)». Яна ўключае дакументы за 1829–1916 гг., якія ўтрымліваюць прыклады карупцыйных дзеянняў у апараце кіравання Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Сярод правапарушэнняў пераважала хабарніцтва. Прадстаўленыя дакументы асвятляюць меры губернскіх уладаў па расследаванні і прафілактыцы праяў карупцыі.

Изображение

Выступленнне дырэктара НГА Беларусі Міхаіла Глушакова

Изображение

Выступленнне намесніка дырэктара НГА Беларусі Наталіі Булойчык

Изображение

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Сяргей Рындзін распавядае аб дакументах выставы

Изображение

Работнікі НГА Беларусі

Изображение

Агляд выставы

Изображение

Выстава дакументаў