Удзел НГА Беларусі у I Дзіцячых партызанскіх чытаннях

12 снежня 2024 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў прыняў удзел у Рэспубліканскай канферэнцыі навучэнцаў «I Дзіцячыя партызанскія чытанні», арганізатарам якой выступіў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы старэйшых класаў сярэдніх школ г. Мінска азнаёмілі аўдыторыю з вынікамі самастойных даследаванняў гераічнай барацьбы беларускіх партызан з акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З дакладам на тэму «Асаблівасці ўліку партызанскіх кадраў. Узнагародныя дакументы партызан» выступіла вучаніца 10-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска», удзельніца гуртка «Юны архівіст», Лілія Дубчонак. Удзельнікам канферэнцыі была паказана кінахроніка па гісторыі партызанскага руху з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотофонадакументаў.

Изображение
Удзельнікі канферэнцыі
Изображение
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў на канферэнцыі
Изображение
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска» Лілія Дубчонак і настаўніца гісторыі ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска» Алена Драко