Правядзенне экскурсіі для навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій
31 студзеня 2025 года Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведалі навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій».
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін правёў экскурсію, у ходзе якой распавёў навучэнцам пра гісторыю архіва, найбольш значныя дакументы, якія захоўваюцца ў НГА Беларусі, а таксама пра асноўныя накірункі дзейнасці архіва.
Навучэнцы выказалі вялікую цікавасць да дакументаў НГА Беларусі, актыўна задавалі пытанні па выніках экскурсіі.