Правядзенне занятку для слухачоў і выкладчыкаў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

26 лютага 2025 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пагаднення аб супрацоўніцтве з Установай адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі праведзены занятак для слухачоў і выкладчыкаў Інстытута.

У рамках мерапрыемстваў намеснік дырэктара архіва Сяргей Рындзін распавёў гасцям пра асноўныя вехі гісторыі НГА Беларусі, склад і асаблівасці захоўвання фондаў установы. Загадчык аддзела старажытных актаў Аксана Раманкевіч распавяла аб арганізацыі дазнання і вышуку злачынцаў на беларускіх землях у часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, прачытала і пераклала слухачам фрагмент тэксту на старабеларускай мове. Пасля гэтага гасцям быў дадзены час на тое, каб азнаёміцца з узорамі актавых кніг судовых устаноў XVI–XVIII стст. і матэрыяламі найбольш гучных крымінальных спраў канца XIX – пачатку XX ст., што захоўваюцца ў фондах НГА Беларусі.

Прадстаўленая інфармацыя выклікала вялікую цікавасць у гасцей архіва. Пасля занятку работнікі НГА Беларусі адказалі на шматлікія пытанні гасцей.

Изображение

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін праводзіць занятак

Изображение

Загадчык аддзела старажытных актаў Аксана Раманкевіч распавядае аб актавых кнігах XVII - XVIII ст.

Изображение

Изображение

Слухачы Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь