Правядзенне сходу калектыву НГА Беларусі, прысвечанага Адзінаму дню інфармавання і Сусветнаму дню некурэння
25 лістапада 2025 г. адбыўся сход працоўнага калектыву НГА Беларусі.
У ходзе першай часткі сходу разгледжана тэма «Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачыннасці» ў рамках тэматыкі Адзіных дзён інфармавання на IV квартал 2025 года. Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў асвятліў такія актуальныя пытанні, як рост кібератак ў Беларусі, партрэт ахвяры махлярства, віды кіберзлачынстваў, уключаючы распаўсюджаныя схемы кіберзлачынстваў супраць дзяцей, ключавыя правілы бяспечных паводзін пры карыстанні інтэрнэтам.
Другая частка сходу прысвечана рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі, прымеркаванай да Сусветнага Дня некурэння, які адзначаецца ў свеце кожны трэці чацвер лістапада. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык распавяла пра рызыкі для здароўя, звязаныя з ужываннем тытуню. Таксама было асабліва адзначана, што тытунекурэнне з'яўляецца адной з асноўных прычын бытавых пажараў. У сувязі з гэтым Н. Булойчык адзначыла значную важнасць паўсюднай устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а таксама іх належнага абслугоўвання.
Выступленне дырэктара НГА Беларусі Міхаіла Глушакова і намесніка дырэктара НГА Беларусі Наталіі Булойчык
Калектыў НГА Беларусі








