Сустрэча калектываў НГА Беларусі і БелНДІДАС з дэлегатам VII Усебеларускага народнага сходу Г. У. Козелам
20 снежня 2025 г. па ініцыятыве НГА Беларусі у актавай зале дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска» адбылася сустрэча калектываў НГА Беларусі і БелНДІДАС з дэлегатам VII Усебеларускага народнага сходу, дырэктарам установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій» Георгіем Уладзіміравічам Козелам.
Пасяджэнні вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя Рэспублікі Беларусь праходзілі 18–19 снежня 2025 г. Дэлегаты вызначылі асноўныя напрамкі і параметры развіцця дзяржавы, зацвердзілі план эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны на наступны пяцігадовы перыяд. На мерапрыемстве прысутнічалі журналісты Беларускага дзяржаўнага тэлеканала «СТБ», якім далі інтэрв'ю дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу Георгій Козел.
Пасля заканчэння сустрэчы вучні і настаўнікі сярэдняй школы № 27 г. Мінска прадставілі ўвазе гасцей навагодні спектакль. Выступленні юных артыстаў падарылі гледачам незабыўную атмасферу надыходзячага свята.
Выступленне дэлегата VII Усебеларускага народнага сходу, дырэктара ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій» Георгія Уладзіміравіча Козела
Калектывы НГА Беларусі і БелНДІДАС на мерапрыемстве
Уручэнне памятных падарункаў Г. У. Козелу
Уручэнне памятных падарункаў сярэдняй школе № 27 г. Мінска
Навагодні спектакль








