Інфармацыя аб выданні 23 выпуска штогадовага зборніка навуковых паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус»
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены 23 выпуск штогадовага зборніка навуковых паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус». На яго старонках асвятляецца шырокае кола пытанняў гісторыі, археаграфіі, крыніцазнаўства і іншых спецыяльных гістарычных дысцыплін. У навуковы ўжытак уводзіцца шэраг новых, раней невядомых дакументаў і фактаў. Прызначаецца для архівістаў, гісторыкаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.
Спампаваць змест зборніка і рэзюмэ артыкулаў можна па спасылцы.
Вокладка 23 выпуска штогадовага зборніка навуковых паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус»








