Удзел НГА Беларусі ў Рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы»

У снежні 2025 – студзені 2026 гадоў ва ўсіх рэгіёнах краіны праходзіла Рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя «Ад усёй душы». Мэтай акцыі з'яўляецца праява клопату і ўвагі аб старэйшым пакаленні, аказанне дапамогі і падтрымкі. Работнікі НГА Беларусі 21 студзеня 2026 г. наведалі Альбіну Францаўну Аляксандраву. Альбіна Францаўна больш за 40 гадоў прапрацавала ў архіве. Займалася працай па арганізацыі выкарыстання дакументаў, улікам і камплектаваннем бібліятэкі, перапрацоўкай і ўдасканаленнем вопісаў старажытных актаў, фонду «Радзівілы, князі» і інш. З 1991 года узначальвала аддзел старажытных актаў. У 2003–2020 гадах працавала на пасадзе галоўнага палеографа. Шмат увагі ўдзяляла методыцы распрацоўкі і апісання актавых кніг судовых устаноў ХVІ—ХVIII стст., помнікаў сфрагістыкі, публікацыі і папулярызацыі дакументаў архіва ў сродках масавай інфармацыі і г. д. Удзельнічала ў падрыхтоўцы зборні­каў дакументаў гісторыка-дакументальнай серыі «Памяць», навуковага выдання «Беларусь у актавых кнігах ХVI—ХVIII стст.» і інш. За выдатныя прафесійныя поспехі удастоена шматлікіх узнагарод, сярод якіх медаль "За працоўныя заслугі" (2018).

У ходзе сустрэчы Альбіне Францаўне былі ўручаны навагоднія падарункі.

Калектыў НГА Беларусі жадае Альбіне Францаўне моцнага здароўя і бадзёрага настрою.

Изображение
Альбіна Францаўна Аляксандрава