Запрашэнне НГА Беларусі на прэзентацыю «Книги, пережившие века: книжная коллекция Радзивиллов в фонде ЦНБ НАН Беларуси»

22 студзеня 2026 г. НГА Беларусі стаў госцем на прэзентацыі «Книги, пережившие века: книжная коллекция Радзивиллов в фонде ЦНБ НАН Беларуси», якая адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Мерапрыемства наведаў вядучы навуковы супрацоўнік сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці НГА Беларусі Францішак Бохан.

Прэзентацыя прымеркавана да выхаду з друку 20-га тома серыйнага выдання «Библиотека Радзивиллов Несвижской ординации = Library of the Radziwills of Nesvizh Ordination».

Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі з'яўляецца захавальніцай самай значнай на тэрыторыі Беларусі часткі вядомай бібліятэкі Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі. Прэзентаваны каталог завяршае сабой выдавецкі праект бібліятэкі, які прадастаўляе навуковай і культурнай супольнасці ўнікальную магчымасць азнаёміцца з бібліятэчным зборам Радзівілаў.

Изображение

Изображение

Вядучы навуковы супрацоўнік сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці НГА Беларусі Францішак Бохан на прэзентацыі