На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава, прысвечаная графу М.П. Румянцаву (1754-1826)

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава, прысвечаная графу М.П. Румянцаву (1754-1826), дзяржаўнаму дзеячу Расійскай імперыі, уладальніку Гомельскага маёнтка.

Мікалай Пятровіч Румянцаў – канцлер Расійскай дзяржавы, першы старшыня Дзяржаўнага Савета, мецэнат, апякун навукі і мастацтваў. М.П. Румянцаў унёс значны ўклад у фарміраванне Гомеля як еўрапейскага горада ў пачатку XIX стагоддзя. У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі захаваліся дакументы, звязаныя з гісторыяй Гомельскага маёнтка, які належаў графам Румянцавым і Паскевічам. На выставе дэманструюцца дакументы за 1776–1820-я гады, сярод якіх адказная кніга на Гомельскі маёнтак, перапіска аб адкрыцці ў г. Гомелі навучальных устаноў, першай аптэкі, план Гомельскага замка.

Изображение

Азнаёміцца са зместам выставы можна тут