Удзел НГА Беларусі ў правядзенні кніжнай выставы

У рамках праведзенага 3 лютага 2026 г. пашыранага пасяджэння калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «Аб выніках работы архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь за 2025 год і задачах на 2026 год» Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі прыняў удзел у выставе «Кніжныя выданні архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь у 2021-2025 гг.».

На выставе былі прадстаўлены выданні архіва разнастайнай відавой прыналежнасці і тэматычнага напаўнення: зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі «Архівы і архівісты Беларусі. Рух па шляху развіцця», прысвечанай 85-годдзю НГА Беларусі, даведачнае выданне «Национальный исторический архив Беларуси: путеводитель по фондам», навуковыя выданні «Гербоўнік беларускай шляхты», зборнікі навуковых паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус» навукова-папулярнае выданне «Захоўваць вечна. Старонкі мінуўшчыны і сучаснасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі» і шэраг іншых выданняў.

Изображение

Изображение

Выстава кніжных выданняў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў 2021-2025 гг.