Лекцыя ў НГА Беларусі, прысвечаная прафілактыцы тэрарыстычных і экстрэмісцкіх праяў

9 лютага 2026 г. адбыўся сход калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, падчас якога праведзена лекцыя «Прафілактыка тэрарыстычных і экстрэмісцкіх праяў». Лектар – прафесар кафедры кіравання органамі папярэдняга следства Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, палкоўнік юстыцыі Сяргей Пятровіч Цішук. У сваім дакладзе С.П. Цішук асвятліў комплекс прававых, адміністрацыйных і крымінальных мер, накіраваных на спыненне дзейнасці, якая пагражае дзяржаўнаму ладу і грамадскай бяспецы, прывёў рэальныя прыклады з практыкі працы Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Правядзенне лекцыі суправаджалася дэманстрацыяй візуальнай прэзентацыі. Лекцыя выклікала жывую зацікаўленасць работнікаў архіва, а па яе заканчэнні С.П. Цішук адказаў на пытанні.

Изображение

Выступленне прафесара кафедры кіравання органамі папярэдняга следства Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, палкоўніка юстыцыі С.П. Цішука

 

Изображение

Изображение

Правядзенне лекцыі

 

Изображение

Калектыў Нацынальнага гістарычнага архіва Беларусі