Інтэрв'ю намесніка дырэктара НГА Беларусі Рындзіна С.М. тэлеканалу АНТ

12 лютага 2026 г. намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін даў інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ.

Тэма інтэрв'ю прымеркавана да Года беларускай жанчыны. Рындзін С.М. распавёў пра станаўленне сістэмы жаночай адукацыі на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX – пачатку ХХ стагоддзя. Было асветлена з'яўленне на беларускіх землях Марыінскіх жаночых гімназій, урадавых прагімназій і гімназій, умовы навучання, склад навучальных прадметаў. Рындзін С.М. падкрэсліў, што гэтыя звесткі можна атрымаць з дакументаў, якія захоўвае Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.

Изображение

Інтэрв'ю намесніка дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Рындзіна С.М. тэлеканалу АНТ