«Зорны дэсант» у архіве: у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі прайшло ўрачыстае мерапрыемства да Міжнароднага жаночага дня

6 сакавіка 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню.

Святочная праграма адкрылася з ушаноўвання юбіляра. Дырэктар архіва Міхаіл Міхайлавіч Глушакоў павіншаваў загадчыцу аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Галіну Мікалаеўну Кутукову з юбілеем. За шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў Галіне Мікалаеўне ўручана Ганаровая грамата і святочны букет.

Изображение

Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Галіна Кутукова

Таксама Міхаіл Міхайлавіч звярнуўся са словамі шчырай удзячнасці да ўсіх жанчын архіва. Павіншаваўшы калег з надыходзячым Міжнародным жаночым днём, ён адзначыў іх неацэнны ўклад у агульную справу, пажадаў вясновага натхнення, дабрабыту і прафесійных поспехаў.

Изображение
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў віншуе жанчын са святам

Працягам урачыстасці стаў незвычайны творчы сюрпрыз, падрыхтаваны мужчынскай паловай калектыву. Для ўсіх жанчын архіва была прадстаўлена забаўляльная праграма “Зорны дэсант”. Мужчыны, пераўвасобіліся ў вобразы папулярных артыстаў эстрады, выступілі з музычнымі віншаваннямі, падарыўшы калегам зарад вясновага настрою і ўсмешак.

Яркім фіналам свята стаў музычны нумар пад знакамітую кампазіцыю “Усе кветкі”. Пад апладысменты залы кожнай супрацоўніцы архіва былі ўручаны вясновыя падарункі.

Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Выступленне ўдзельнікаў святочнай праграмы
Изображение
Изображение

Ад імя прыгожай паловы калектыву намеснік дырэктара архіва Наталія Булойчык выказала шчырую падзяку арганізатарам і ўдзельнікам «Зорнага дэсанту». Яна падзякавала мужчынам за праяўленую ўвагу, крэатыўны падыход і падораныя незабыўныя эмоцыі, якія стварылі ў архіве па-сапраўднаму цёплую, святочную атмасферу.

Изображение

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык выказвае падзяку за падораныя эмоцыі

Калектыў НГА Беларусі яшчэ раз віншуе ўсіх жанчын з надыходзячым святам вясны, жадае моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, кахання і прыгажосці!