У НГА Беларусі прайшоў урачысты сход да Дня Канстытуцыі
13 сакавіка 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся сход працоўнага калектыву, прымеркаваны да дзяржаўнага свята – Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка).
Перад супрацоўнікамі выступілі дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара архіва Наталія Булойчык. Яны падкрэслілі, што Канстытуцыя – гарант стабільнасці і прававы фундамент развіцця беларускай дзяржавы. Асаблівую ўвагу ўдзялілі ролі архівістаў у захаванні гістарычнай праўды, якая служыць духоўнай апорай грамадства.
Важнай часткай мерапрыемства стаў прагляд тэматычнага дакументальнага фільма, падрыхтаванага калегамі з Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (БДАКФФД). Кінастужка прадставіла ўнікальныя хранікальныя кадры, якія ілюструюць этапы станаўлення беларускай дзяржаўнасці, працэс прыняцця Асноўнага Закона, значныя вехі ў гісторыі суверэннай Беларусі. Глядзельны рад дазволіў калектыву наглядна прасачыць шлях стварэння незалежнай краіны, захаваны ў архіўных кадрах.
Выступленне кіраўнікоў НГА Беларусі Міхаіла Глушакова і Наталіі Булойчык
Калектыў НГА Беларусі падчас прагляду фільма








