Супрацоўнік НГА Беларусі наведаў адкрыццё выставы «Выратаванне Еўропы. 110 гадоў Нарачскай аперацыі»

18 сакавіка 2026 г. вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Вольга Волкава наведала ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі «Выратаванне Еўропы. 110 год Нарачскай аперацыі», якое адбылося ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь і прысвечана адной з самых буйных і трагічных падзей Першай сусветнай вайны на беларускіх землях – 110-й гадавіне Нарачскай наступальнай аперацыі (сакавік 1916 года) У раёне возера Нарач разгарнуліся кровапралітныя маштабныя баі, якія скавалі значныя сілы германскай арміі і не дазволілі ёй дабіцца вырашальнага поспеху ў Францыі, пад Вердэнам. Нарачская аперацыя стала прыкладам самаадданасці салдат і афіцэраў, аказаўшы прамы ўплыў на ход усёй еўрапейскай кампаніі. Досвед, атрыманы пад Нараччу, пазней быў скарыстаны генералам А.А. Брусілавым пры падрыхтоўцы знакамітага Брусілаўскага прарыву. Адкрыццё выставы з’яўляецца важным крокам у замацаванні памяці аб падзеях Першай сусветнай вайны ў беларускім грамадстве.

Изображение

Вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Вольга Волкава на мерапрыемстве

Изображение

Экспазіцыя выставы