Даніна памяці: дырэктар НГА Беларусі прыняў удзел у памятных мерапрыемствах у Хатыні.

22 сакавіка 2026 года, у 83-ю гадавіну трагічных падзей у вёсцы Хатынь, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Міхаіл Глушакоў сумесна з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіўных устаноў прыняў удзел у памятных мерапрыемствах у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь».

Падчас цырымоніі ўдзельнікі ўсклалі кветкі да Вечнага агню, ушанаваўшы хвілінай маўчання памяць ахвяр генацыду беларускага народа. Удзел у такіх мерапрыемствах з’яўляецца важнай часткай дзейнасці архіўных устаноў па захаванні гістарычнай праўды і перадачы памяці аб гераічным і трагічным мінулым нашай краіны будучым пакаленням.

Для архівістаў Хатынь гэта не толькі сімвал смутку, але і напамінанне аб прафесійным абавязку: берагчы кожны дакумент, кожнае сведчанне тых страшных гадоў, каб ніхто не змог перапісаць нашу гісторыю.

Изображение
Изображение
Изображение

У мемарыяльным комплексе «Хатынь»