Сувязь пакаленняў і падтрымка моладзі: у Дэпартаменце па архівах і справаводству прайшла сустрэча з маладымі спецыялістамі і старшынямі прафсаюзных камітэтаў архіўных устаноў

25 сакавіка ў Дэпартаменце па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі адбылося значнае галіновае мерапрыемства. У цэнтры ўвагі аказалася праца з моладдзю і ўмацаванне прафсаюзнага руху ў архіўнай сферы. Сустрэча прайшла пры актыўным удзеле Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Перад пачаткам мерапрыемства ўдзельнікі азнаёміліся з кніжнай выставай.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Алег Воінаў.

Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Зубрык акцэнтаваў увагу на падтрымцы маладзёжных ініцыятыў і падрабязна спыніўся на пытаннях прававой абароны маладых спецыялістаў, магчымасцях аздараўлення і культурна-масавых мерапрыемствах, якія арганізуе прафсаюз.

Маладыя спецыялісты Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі – Ангеліна Латышава, Лізавета Матылевіч, Яўген Завадскі, Сяргей Лазнюха, а таксама старшыня прафсаюзнага камітэта архіва Алена Дарашэнка, сталі ўдзельнікамі прамога дыялогу паміж супрацоўнікамі, якія толькі пачынаюць сваю працу, і кіраўніцтвам.

Такія сустрэчы дапамагаюць маладым кадрам хутчэй адаптавацца ў прафесіі і адчуць падтрымку з боку дзяржавы і прафсаюзных арганізацый.

Изображение

Удзельнікі мерапрыемства

Изображение

Елізавета Матылевіч, Алена Дарашэнка, Сяргей Лазнюха і Яўген Завадскі перад пачаткам мерапрыемства

Изображение

Агляд выставы