Удзел дырэктара НГА Беларусі Міхаіла Глушакова ва ўрачыстым адкрыцці медыямарафона «Без тэрміну даўнасці: непакораныя»

13 мая 2026 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці медыямарафона «Без тэрміну даўнасці: непакораныя», які пройдзе 13-15 мая 2026 г. у г. Гомелі.

Медыямарафон прысвечаны 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны і прыняў больш за 100 удзельнікаў ва ўзросце ад 12 гадоў з Беларусі і Расіі. Базай для правядзення марафону стала ДУА «Сярэдняя школа № 74 г. Гомеля». Пад кіраўніцтвам прафесійных рэжысёраў, сцэнарыстаў і аператараў з Расіі дзеці навучацца ствараць кароткаметражныя фільмы з выкарыстаннем архіўных матэрыялаў абедзвюх краін, прысвечаныя трагедыі мірнага насельніцтва і ахвярам нацысцкай акупацыі.

Изображение
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў на адкрыцці медымарафона «Без тэрміну даўнасці: непакораныя» ў г. Гомелі