Супрацоўнікі НГА Беларусі прынялі ўдзел у Адзіным дні інфармавання

25 чэрвеня 2026 года ў Дэпартаменце па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбыўся Адзіны дзень інфармавання, прымеркаваны да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Тэма мерапрыемства – «Памяць у імя будучыні» - была прысвечана захаванню гістарычнай праўды і абароне нацыянальнай спадчыны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, у тым ліку, намеснік дырэктара архіва Наталія Булойчык, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Алена Дарашэнка, сакратар пяершаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Яўген Завадскі.

Перад удзельнікамі сустрэчы выступіў намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук Святаслаў Кулінок, які ў сваім дакладзе асвятліў трагічную тэму генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

На аснове ўнікальных архіўных дакументаў і рэалізуемых навукова-публікацыйных праектаў былі раскрыты маштабы нацысцкіх злачынстваў, палітыка «выпаленай зямлі» і карныя аперацыі на акупаванай тэрыторыі БССР, навукова абгрунтавана паняцце «генацыд беларускага народу».

Изображение

Работнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі на мерапрыемстве