Пасяджэнне камісіі па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска

15 лютага 2024 г. у Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска. На пасяджэнні разгледжаны прапановы, падрыхтаваныя НГА Беларусі.

Пастаянным членам камісіі з'яўляецца вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГА Беларусі Уладзімір Дзянісаў.

Пры падрыхтоўцы да пасяджэння члены камісіі У.Дзянісаў і А.Жук вывучалі картаграфічныя і іншыя дакументы XIX – пачатку ХХ стст. з фондаў НГА Беларусі. На падставе выяўленых матэрыялаў прапанаваны варыянты найменаванняў для праектуемай вуліцы № 28 у Цэнтральным раёне г. Мінска. Таксама ўнесена прапанова аб найменаванні сквера ў межах вул. Каліноўскага–пр. Незалежнасці і новых вуліц на тэрыторыі праектуемага комплексу жылой забудовы ў раёне вуліц Парніковай–Падлеснай–Анаева.