Правядзенне адукацыйнага мерапрыемства для навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій

У рамках падпісанага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж НГА Беларусі і ўстановай адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій» 19 лютага 2024 г. было праведзена адукацыйные мерапрыемства для навучэнцаў каледжа. Вядучы навуковы супрацоўнік  аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Аксана Зянько правяла для навучэнцаў каледжа ўрок на тэму «Экскурсійна-турыстычная дзейнасць у навучальных установах беларускіх губерняў у канцы ХІХ – пачатку ХХ стст.».

А.Зянько азнаёміла навучэнцаў з дакументамі розных дзяржаўных і прыватных навучальных устаноў, якія знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, і ўтрымліваюць матэрыялы, што датычацца арганізацыі экскурсій і турыстычных паездак вучняў і настаўнікаў. Гэта цыркуляры папячыцеля Віленскай навучальнай акругі, пратаколы пасяджэнняў педагагічных саветаў і бацькоўскіх камітэтаў, распараджэнні і загады кіраўнікоў навучальных устаноў аб арганізацыі экскурсій, паломніцтваў, спартыўных і ваенных прагулак, перапіска з іншымі інстанцыямі аб прыёме і размяшчэнні экскурсантаў, спісы ўдзельнікаў экскурсій, пытанні фінансавання, справаздачы аб праведзеных экскурсіях і інш. Яны даюць магчымасць дастаткова дэталёва разгледзіць механізм падрыхтоўкі і рэалізацыі адукацыйных экскурсій і турыстычных паездак, даведацца аб іх кошце, сацыяльным и гендарным складзе удзельнікаў, іх узросце, выявіць найбольш папулярныя і запатрабаваныя напрамкі падарожжаў.

НГА Беларусі выказвае падзяку навучэнцам і педагагічнаму калектыву Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій (і асабіста дырэктару Георгію Уладзіміравічу Козелу) за гасцінны прыём і праяўленую вялікую цікавасць да дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

 

Изображение

Супрацоўнік НГА Беларусі Аксана Зянько вядзе «архіўны ўрок»
 

Изображение

Навучэнцы каледжа
 

Изображение

Навучэнцы каледжа