Правядзенне Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі занятку гуртка «Юны архівіст»
19 лютага 2024 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска» адбыўся чарговы занятак гуртка «Юны архівіст». Перад вучнямі старэйшых класаў школы выступіў вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГА Беларусі Уладзімір Дзянісаў. Тэмай занятку стала «Правядзенне выбараў у органы гарадскога самакіравання г. Мінска ў XIX – пачатку ХХ ст.».
Удзельнікі гуртка азнаеміліся з электроннымі і папяровымі копіямі дакументаў, прысвечаных выбарам у Мінскую гарадскую думу і на пасаду кіраўніка горада – Мінскага гарадскога галавы, а таксама дэпутатаў у Дзяржаўную думу Расійскай імперыі ў пачатку ХХ ст. і ва Усерасійскі Устаноўчы сход у 1917 гадзе.
Навучэнцы з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў працы гуртка, задавалі шматлікія пытанні.