Правядзенне прафарыентавання для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
2 мая 2024 года Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведалі студэнты гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і іх выкладчык – кандыдат гістарычных навук Андрэй Любы.
Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў і вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Алёна Любая правялі прафарыентацыйную лекцыю, падчас якой распавялі студэнтам пра гісторыю архіўнай справы на беларускіх землях, гісторыю НГА Беларусі, склад і асаблівасці фондаў установы, найбольш значныя дакументы, якія захоўваюцца ў архіве, а таксама пра асноўныя напрамкі яго дзейнасці. Для наведвальнікаў была праведзена экскурсія па архівасховішчах.
Студэнты праявілі вялікую цікавасць да дакументаў НГА Беларусі, актыўна задавалі пытанні па выніках лекцыі.