Аб удзеле супрацоўнікаў НГА Беларусі ў аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод рэспубліканскіх архіўных устаноў

20 чэрвеня 2024 г.у актавай зале сярэдняй школы № 27 г. Мінска адбыўся першы этап агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод рэспубліканскіх архіўных устаноў. Правядзенне агляду-конкурсу было запланавана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Ганаровымі гасцямі мерапрыемства былі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў, а таксама старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Зубрык.

Канкурсанты прадстаўлялі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы, Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі, Цэнтральную лабараторыю забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Да ўдзелу дапускаліся як супрацоўнікі, так і члены іх сем'яў.

Па выніках агляду-конкурсу вядучы архівіст аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій НГА Беларусі Вікторыя Меджлумава атрымала дыплом I ступені ў намінацыі «Вакальнае мастацтва». Таксама ў рамках конкурснай праграмы выступілі і іншыя работнікі архіва. Загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін і загадчык архівасховішча Таццяна Котава выканалі песню «На ўсё астатняе жыццё». Вядучы архівіст аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Павел Хрэнаў прачытаў верш «Памятайце» з паэмы Роберта Раждзественскага «Рэквіем».

Пераможцы прымуць удзел у канцэртнай праграме ў рамках другога этапу конкурсу, які будзе праводзіцца ў г. Мінску на базе Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Изображение
 Журы агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці
Изображение
Ганаровыя госці мерапрыемства дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў і старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Зубрык
Изображение
Вядучыя мерапрыемства Павел Хрэнаў і Марыя Маціеўская
Изображение
Выступленне Вікторыі Меджлумавай
Изображение
Дыплом I ступені ў намінацыі «Вакальнае мастацтва»
Изображение
Сяргей Рындзін і Таццяна Котава выконваюць песню «На ўсё астатняе жыццё»
Изображение
Павел Хрэнаў чытае верш «Памятайце»
Изображение
 Група падтрымкі НГА Беларусі
Изображение
 Кіраўніцтва Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь узнагароджвае пераможцу Вікторыю Меджлумаву дыпломам I ступені ў намінацыі «Вакальнае мастацтва»
Изображение
 Калектыў НГА Беларусі на аглядзе-конкурсе