Удзел НГА Беларусі ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

28 чэрвеня 2024 года дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і работнікі архіва ў складзе дэлегацыі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, кіраўнікоў рэспубліканскіх архіўных устаноў і старшынь прафсаюзных камітэтаў і першасных арганізацый БРСМ прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі мерапрыемства усклалі кветкі да помніка танку Т-34 у цэнтры Мінска, каля Дома афіцэраў на вуліцы Чырвонаармейская. Помнік служыць сімвалам вызвалення і ўшаноўвае подзвіг лейтэнанта Д.Г. Фролікава - камандзіра, які першым на сваёй баявой машыне ўварваўся ў горад у ліпені 1944 г.

Изображение
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў на ўрачыстым мерапрыемстве
Изображение
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і супрацоўнікі архіва Аксана Расказава і Яўген Завадскі падчас мерапрыемства