Удзел НГА Беларусі ў сумесным пасяджэнні калегій Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Федэральнага архіўнага агенцтва

15 кастрычніка 2024 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў прыняў удзел у сумесным пасяджэнні калегій Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Федэральнага архіўнага агенцтва, а таксама ў прафесійнай сустрэчы архівістаў Расіі і Беларусі на тэму «Вопыт стварэння навукова-даведачнага апарата да дакументаў архіваў з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій». Мерапрыемствы прайшлі ў г. Вялікі Ноўгарад (Расійская Федэрацыя). Прадстаўнікі дэлегацый абмяркоўвалі такія актуальныя тэмы, як вопыт аблічбоўкі архіўных дакументаў, развіццё навукова-даведачнага апарата ў архіўных установах Расіі і Беларусі, выкарыстанне сучасных камп'ютарных тэхналогій у архіўнай справе. У ходзе пасяджэння калегій былі падведзены вынікі выканання ў 2024 годзе мерапрыемстваў, прадугледжаных Планам сумесных дзеянняў Федэральнага архіўнага агенцтва і Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на 2023-2025 гг., і разгледжаны прапановы для сумесных дзеянняў на 2025 год. Для членаў дэлегацыі праведзена экскурсія па будынку ІНТЦ «Інтэлектуальная электроніка – Валдай». Акрамя гэтага, удзельнікі мерапрыемстваў наведалі новы будынак Дзяржаўнага архіва Наўгародскай вобласці.

Изображение
 Удзельнікі чарговай сустрэчы кіраўніцтва архіўных службаў і дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі
Изображение
Удзельнікі чарговай сустрэчы кіраўніцтва архіўных службаў і дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі