Удзел НГА Беларусі ў мерапрыемстве ў рамках рабочага візіту Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь у НАРБ

4 кастрычніка 2024 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў, намеснік дырэктара Наталія Булойчык, загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін прынялі ўдзел у мерапрыемстве ў рамках рабочага візіту Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Яўгена Каваленка ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. На сустрэчы з кіраўнікамі дзяржаўных архіваў Міністр юстыцыі ў сваім выступленні акцэнтаваў увагу на поспехах і дасягненнях архіўнай галіны ў цэлым, пазначыў асноўныя прыярытэты ў рабоце. Затым Я.Каваленка павіншаваў работнікаў дзяржаўных архіўных устаноў з Днём архівіста і ўручыў узнагароды Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. За значны асабісты ўклад у развіццё архіўнай галіны, шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з Днём архівіста С.Рындзіну аб'яўлена Падзяка Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. С.Рындзін даў інтэрв'ю тэлеканалам АНТ і СТБ, у якім адзначыў ролю НГА Беларусі ў захаванні дакументальнай спадчыны краіны.

Изображение
Кіраўнікі дзяржаўных архіўных устаноў на сустрэчы з Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь Яўгенам Каваленка
Изображение
Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Яўген Каваленка аб'яўляе Падзяку Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь загадчыку аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Сяргею Рындзіну
Изображение
С. Рындзін дае інтэрв'ю тэлеканалам АНТ і СТБ