Удзел НГА Беларусі ў стварэнні і прэзентацыі выставы «Листая пожелтевшие страницы дворцовых описей»

Изображение

18 кастрычніка 2024 года ў паўднёвай галерэі палаца Румянцавых і Паскевічаў (г. Гомель) адбылася прэзентацыя выставы «Листая пожелтевшие страницы дворцовых описей», прымеркаванай да 105-годдзя музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняў удзел загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін. У падрыхтоўцы экспазіцыі выкарыстаны «Вопісы наяўнасці Гомельскага замка» - спецыяльныя інвентарныя кнігі, з дапамогай якіх вёўся ўлік усёй палацавай маёмасці. Гэтыя ўнікальныя гістарычныя дакументы захоўваюцца ў музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля і ў фондзе «Вотчыннае кіраванне Гомельскім маенткам князя Паскевіча-Эрыванскага» НГА Беларусі, які прадаставіў іх электронныя копіі, як партнер па арганізацыі гэтага выставачнага праекта.

Изображение
1.    Ля палаца Румянцавых і Паскевічаў
Изображение
2.    У калоннай зале палаца Румянцавых і Паскевічаў
Изображение
3.    На прэзентацыі выставы
Изображение
4.    Загадчык мастацкага аддзела Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Таццяна Літвінава распавядае пра дакументы выставы
Изображение
5.    Дакументы выставы