Сход працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

11 лістапада 2024 г. адбыўся сход работнікаў НГА Беларусі, падчас якога адвакат спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі «Суб'ект права» Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Ганна Леанідаўна Келер выступіла з лекцыяй, прысвечанай пытанням выбарчай кампаніі 2025 года ў Рэспубліцы Беларусь.

У рамках сустрэчы работнікі НГА Беларусі задавалі пытанні з вобласці шлюбна-сямейных і жыллёвых праваадносін і атрымалі такім чынам кваліфікаваную юрыдычную кансультацыю.

Наступная частка сходу прысвечана рэспубліканскай інфармацыйна – адукацыйнай акцыі «Беларусь–энергаэфектыўная краіна», прымеркаванай да Міжнароднага дня энергазберажэння. Гэтае свята штогод адзначаецца 11 лістапада. У многіх гарадах свету ў гэты дзень праводзяцца тэматычныя канферэнцыі, выставы і акцыі, у навучальных установах праходзяць урокі, прысвечаныя тэме энергазберажэння. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык давяла да калектыву інфармацыю аб актуальнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў у нашай краіне. Таксама работнікам НГА Беларусі прадэманстраваны навукова-папулярны відэаролік па праблемах экалогіі і энергазберажэння.

Изображение
Адвакат спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі «Суб'ект права» Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Ганна Келер выступае з лекцыяй
 
Кадр з навукова-папулярнага відэароліка па праблемах экалогіі і энергазберажэння