Удзел у прэзентацыі інфармацыйнай сістэмы «Находка-СФЕРА»
12 лістапада 2024 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце Сяргей Рындзін прыняў ўдзел у прэзентацыі функцыянальных магчымасцяў інфармацыйнай сістэмы «Находка-СФЕРА», распрацаванай ТАА «Находка-АИС» (г. Кіраў, Расійская Федэрацыя). Мерапрыемства адбылося у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (пр-т Незалежнасці, 116).
Кіраўнік праектаў ТАА «Находка-АИС» Юры Скопін у фармаце відэаканферэнцсувязі прадэманстраваў беларускім архівістам выкарыстанне сістэмай «Находка-СФЕРА» сродкаў штучнага інтэлекту для ажыццяўлення аўтаматычнага пошуку па сканаваных копіях рукапісных і друкаваных дакументаў, пераводу рукапісных і друкаваных вопісаў у электронны выгляд, правядзення экспертызы каштоўнасці дакументаў і інш.