Выстава дакументаў ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, прымеркаванная да Дня юрыста

2 снежня 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адкрылася выстава, прымеркаваная да Дня Юрыста, які адзначаўся ў нашай краіне 1 снежня.

На выставе прадстаўлены дакументы XVI – пачатку ХХ стст., якія адлюстроўваюць развіццё судаводства на беларускіх землях у перыяды Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Найстарэйшы дакумент адносіцца да 1597 г. Гэта запіс у актавай кнізе Брэсцкага земскага суда аб пачатку судовых рокаў (пасяджэнняў). На выставе таксама паказаны дакументы земскіх і гродскіх судоў, Мінскай крымінальнай і грамадзянскай палаты, Мінскага акруговага суда і шэраг іншых разнастайных дакументаў. Намеснік дырэктара НГА Беларусі па навуковай рабоце Сяргей Рындзін распавёў аб гісторыі прававой сістэмы і прафесіі юрыста на беларускіх землях XVI – пачатку ХХ стст.

Изображение
Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Сяргей Рындзін распавядае аб дакументах выставы
Изображение
Работнікі НГА Беларусі
Изображение
 Агляд выставы
Изображение
Выстава дакументаў
Изображение
Агляд выставы