Правядзенне сумеснага схода працоўных калектываў НГА Беларусі і БелНДІДАС, прысвечанага Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі
6 лістапада 2024 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі быў праведзены аб’яднаны ўрачысты сход працоўных калектываў НГА Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны дзяржаўнаму святу – Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Штогод 7 лістапада (па старым стылі – 25 кастрычніка) у Беларусі адзначаецца агульнарэспубліканскае свята – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. З гэтай датай наша краіна звязвае шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні народа Беларусі, пачынаючы з 1917 г., якія і дагэтуль працягваюць заставацца прадметам нашага асаблівага гонару.
Да 1991 года 7 лістапада быў адным з галоўных святаў СССР і насіў назву – Дзень Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.
Работнікаў НГА Беларусі і БелНДІДАС павіншавалі дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў, намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык, дырэктар БелНДІДАС Андрэй Рыбакоў.
У рамках мерапрыемства перад прысутнымі выступіў Сяргей Мішук, намеснік дырэктара БелНДIДАС па навуковай рабоце, кандыдат філасофскіх навук. Сяргей Сяргеевіч прысвяціў свой даклад гісторыі дзяржаўнага свята.