У НГА Беларусі павіншавалі супрацоўнікаў-мужчын з Днем Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

21 лютага 2025 г. у калектыве Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбылося віншаванне супрацоўнікаў-мужчын.

На ўрачыстым сходзе намеснік дырэктара Наталія Булойчык пажадала сваім калегам-мужчынам моцнага здароўя, упэўненасці ў сваіх сілах, пазітыўнага настрою і поспехаў на працоўным месцы.

Для моцнай паловы калектыву НГА Беларусі быў падрыхтаваны крэатыўны «відэападарунак».

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін прадставіў увазе калег выставу дакументаў, прысвечаную гісторыі ваеннай службы, узбраення, знакаў воінскага адрознення на беларускіх землях у канцы XVIII – пачатку ХХ ст.

Изображение

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык віншуе калег

Изображение

Выступленне старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Аксаны Расказавай

Изображение

Паказ "відэападарунку"

Изображение

Дакументальная выстава, прымеркаваная да Дня Абаронцаў Айчыны і Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь

Изображение

Агляд выставы

Изображение

Калектыў НГА Беларусі