Правядзенне НГА Беларусі адукацыйнага мерапрыемства для навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій
У рамках падпісанага паміж НГА Беларусі і ўстановай адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій» пагаднення аб супрацоўніцтве 24 лютага 2025 года праведзена адукацыйные мерапрыемства для навучэнцаў каледжа.
Намеснік дырэктара НГА Беларусі па навуковай рабоце Сяргей Рындзін правёў для навучэнцаў каледжа ўрок на тэму «Гісторыя ваеннай службы на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – пачатку ХХ ст.». Пры дапамозе прэзентацыі і паказу каляровых папяровых копій навучэнцам прадэманстраваны дакументы, якія асвятляюць гісторыю ваеннай службы, узбраення, знакаў воінскага адрознення на беларускіх землях у канцы XVIII – пачатку ХХ ст.
Лекцыя была асабліва актуальна, так як многія з выпускнікоў каледжа звязваюць свой далейшы лёс са службай у сілавых структурах Рэспублікі Беларусь.
НГА Беларусі выказвае навучэнцам і педагагічнаму калектыву Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій (і асабіста дырэктару Георгію Уладзіміравічу Козелу) шчырую падзяку за гасцінны прыём і праяўленую вялікую цікавасць да дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
Работнік НГА Беларусі Сяргей Рындзін праводзіць занятак
Навучэнцы каледжа
Дэманстрацыя дакументаў НГА Беларусі