Удзел НГА Беларусі ў прыёме дэлегацыі Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

25 лютага 2025 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара Наталія Булойчык прынялі удзел ў прыёме дэлегацыі Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У атрыуме Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі была арганізавана прэзентацыя выставы архіўных дакументаў «Скрозь палон» да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Выставу падрыхтавалі архіўныя ўстановы Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Члены дэлегацыі азнаёміліся з працай Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. У канферэнц-зале архіва адбылася цэрэмонія ўрачыстага падпісання Плана сумесных мерапрыемстваў па развіццю супрацоўніцтва паміж архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Изображение

Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара Наталія Булойчык на прэзентацыі выставы архіўных дакументаў «Скрозь палон»