Інтэрв'ю намесніка дырэктара НГА Беларусі Рындзіна С.М. тэлеканалу «Першы інфармацыйны» Белтэлерадыёкампаніі

13 красавіка 2026 г. намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін даў інтэрв'ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны» Белтэлерадыёкампаніі.

Тэма інтэрв'ю прысвечана гісторыі Бабруйскай крэпасці, якая ў першай палове XIX ст. з’яўлялася важным звяном у сістэме фартыфікацыйных збудаванняў Расійскай імперыі на заходнім напрамку. Крэпасць лічылася адной з лепшых у Еўропе, адыграла істотную ролю ў вайне 1812 года. У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі захаваліся дакументы, звязаныя з гісторыяй цытадэлі на Бярэзіне, сярод якіх планы і малюнкі крэпасці, звесткі аб яе будаўніцтве, імянныя спісы вайскоўцаў, майстравых і рабочых, дакументы аб арыштантах, якія ўтрымліваліся ў крэпасці, аб Бабруйскім дысцыплінарным батальёне.

Изображение

Інтэрв'ю намесніка дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Рындзіна С.М. тэлеканалу «Першы інфармацыйны» Белтэлерадыёкампаніі